Можна дадаць на сайт i сваю кнігу пад асабістым ID, каб яна падарожнічала па ўсім свеце. І гэта падобна да сапраўднага дэтэктыва — ніхто не ведае, дзе яна апынецца і хто яе знойдзе.
Для гэтага
зарэгіструйце кнігу i атрымайце ўнікальны нумар BookCrossing ID (BCID). Прамаркіруйце яе з дапамогай гэтага нумару: спампуйце бясплатна этыкеткі на сайце ці стварыце налепкі са сваім дызайнам і на сваёй мове.
Пасля таго як кніга пазначаная, трэба пакінуць яе ў адной з кропак буккросінгу. Далей вы можаце назіраць за падарожжамі кнігі па Мінску ці нават па ўсёй планеце.
Ёсць яшчэ адзiн беларускі сайт — bookcrossing.by. Тут адзначаныя паліцы па ўсёй Беларусі i багаты выбар твораў на паперы. Гэты варыянт больш лакальны і зручны для нас.